Замест пяцізоркавага гатэля ў цэнтры Гродна можа з’явіцца офісны будынак з “Макдональдсам”

Яшчэ ў кастрычніку ён падаў у выканкам дакументы аб змяненах у праектнай дакументацыі. У будучыні замест меркаванага пяцізоркавага гатэля тут можа з’явіцца адміністрацыйны будынак з Макдональдсам.

Нежылы будынак у цэнтры Гродна Станіслаў Сямашка набыў на аўкцыёне ў 2016 годзе. Згодна з умовамі таргоў набыты будынак трэба рэканструяваць пад грамадскі аб’ект.

Сямашка атрымаў дазвол на праектаванне гасцінічнага комплексу, зрабіў праектную дакументацыю, якую ўзгаднілі на мясцовым і рэспубліканскім узроўнях. У канцы лютага 2017 года пачаліся работы ў паскораным рэжыме: планавалася, што да канца года гасцiнiцу здадуць.

Але, як высветлілася, на аб’екце пачаліся адхіленні ад праекту. Усё, што было выканана з адступленнем, ужо дэмантавана. У канцы кастрычніка 2017 года бізнесмен звярнуўся ў гарвыканкам для карэкціроўкі праектнай дакументацыі.

Паводле старога праекту, будынак пасля рэканструкцыі павінен быў выглядаць так Паводле старога праекту, будынак пасля рэканструкцыі павінен быў выглядаць так

Работы былі часова спыненыя. Ва Упраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама Hrodna.life распавялі, што рашэнне па аб’екце яшчэ не прынятае, прапанаваныя змены праекта разглядаюцца.

З самім Станіславам Сямашкам Hrodna.life звязацца не ўдалося. Будаўнікі на аб’екце распавялі, што паводле новага праекту будынак стане адміністрацыйным. Паводле планаў на першым паверсе павінен адкрыцца першы ў Гродне “Макдональдс”. Другі паверх будзе аддадзены пад офісы, а толькі на трэцім з’явяцца гатэльныя нумары.

Гістарычная даведка

Дом па вуліцы Калючынскай 23 быў пабудаваны пасля пажару 1885 г. Ён быў адным з найбольшых будынкаў тагачаснага Гродна. У ім размяшчаліся розныя навучальныя яўрэйскiя ўстановы. Адсюль пайшлі і будучыя рабіны Тэль-Авіва і Ізраіля Амiель і Унтэрман. Гэты дом быў адным з галоўных будынкаў, што ўтваралі пачатак вуліцы Калючынскай, што цягнулася ад Савецкай плошчы. У савецкi час у доме размяшчаўся інтэрнат, а з часам будынак прызналі непрыдатным дле жыцця.