Нерациональное использование земельных участков

У ходзе праверак дзяржкантролю і пракуратуры выкрыты дзясяткі фактаў нерацыянальнага выкарыстання зямлі ў прынёманскім рэгіёне. Пракуроры патрабуюць ад мясцовай выканаўчай улады ўзмоцніць кантроль за выкананнем заканадаўства. У прыватнасці, своеасаблівая інвентарызацыя ў найбліжэйшым часе чакае таксама і тыя ўчасткі, якія ў свой час былі выдзелены жыхарам вобласці пад будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў.