Машыну ў студыю!

Гэта ўжо 13-ы агляд-конкурс прафесійнага майстэрства. Кожную вобласць і горад Мінск прадстаўляюць тры ўчастковыя інспектары міліцыі і тры ўчастковыя інспектары па справах непаўналетніх. Яны ўжо з’яўляюцца пераможцамі раённых і абласных адборачных тураў. Агляд уключае ў сябе шырокую конкурсную праграму па розных аспектах службовай дзейнасці.

Пераможцы атрымаюць ключы ад службовых аўтамабіляў, каштоўныя падарункі і грашовыя прэміі.