Кожныя суткі масты, пуцеправоды і кальцавыя развязкі Гродна апрацоўваюць ад абледзянення

Аб гэтым расказаў «Гродзенскай праўдзе» намеснік дырэктара гарадскога ўнітарнага прадпрыемства «Спецаўтагаспадарка» Франц Пачобут.

У якасці рэагента на цяперашнюю зіму абраны мінеральны галіт, які ўяўляе сабой белую соль. У залежнасці ад тэмпературы паветра спецмашыны апрацоўваюць дарогі па строга дазаваных нормах. Напрыклад, пры тэмпературы паветра ад нуля да мінус 5 градусаў на адзін квадратны метр дарожнага пакрыцця высыпаюць яго ўсяго 25 грамаў, да мінус дзесяці градусаў - 30, пры моцных маразах — 40.

На прадпрыемстве нарыхтавалі каля дзвюх тысяч тон, які захоўваецца ў спецыяльным ангары. Аднак па меры яго расходавання закупляецца новая партыя. Практычна не выдаткавалі запасы пяскасаляной сумесі. Пакуль цяперашняя зіма апынулася «эканомнай» для прадпрыемства.