І хруст французскай булкі. У першай у Гродне булачнай можна пакаштаваць традыцыйную выпечку розных краін

Пазнаёміць гродзенцаў са смакамі традыцыйнай выпечкі народаў свету абяцае першая ў горадзе булачная. Яна пачне працаваць з 9 студзеня пры чайным доме «Чайкоффский».

У першы працоўны дзень першыя 20 наведвальнікаў атрымаюць падарункі-кампліменты. У астатнія дні за некалькі гадзін да закрыцця выпечка будзе прадавацца са зніжкамі.

Салодкія кампліменты — мерэнгі на палачках — чакаюць першых 20 наведвальнікаў булачнай Салодкія кампліменты — мерэнгі на палачках — чакаюць першых 20 наведвальнікаў булачнай

Сваё і натуральнае

Дырэктарка Святланы Гайдук лічыць, што булачная будзе адпавядаць запытам людзей розных узростаў і дастатку: «Дэсерты і торты трохі даражэйшыя, хлебабулачныя вырабы — значна больш танныя. Хочацца, каб да нас усе прыходзілі». У асартыменце булачнай абяцаюць штодзенна каля 20 відаў выпечкі.

Торт з яблыкамі Торт з яблыкамі

Разам са звыклымі хлебам і батонам тут будуць прадаваць таксама смажанкі, сасіскі ў цесце, піражкі, торты і печыва.

«Будзем карыстацца толькі натуральнымі і ў асноўным мясцовымі прадуктамі. Мука ў нас лідская, яйкі і малако гродзенскія. Ніякіх разрыхляльнікаў-паляпшальнікаў у рэцэптах не прадугледжана», — расказвае загадчыца вытворчасці Святлана Бакшанская.+

Навінкі з «разынкамі» і знаёмыя смакі

Адметнасцю булачнай стала ідэя кулінарнага падарожжа. Бо выбірацца ў сапраўднае падарожжа кожны дзень немагчыма. Затое можна падарожнічаць па смаках. Тыя, каго вабіць Італія, знойдуць тут ромавую бабу ці хлебныя палачкі грысіні.

І хруст французскай булкі. У першай у Гродне булачнай можна пакаштаваць традыцыйную выпечку розных краін

Прыхільнікі Францыі змогуць пахрусцець багетамі ці паспрабаваць кіш — адкрыты пірог з крэветкамі. «У нас будуць тры віды багетаў — з укропам, з пятрушкай і з вэнджаным салам».

Дзяцей Святлана спадзяецца парадаваць кітайскімі «дыннымі» булачкамі, каторыя «ўсе дзеці бачылі ў мульціках».

І хруст французскай булкі. У першай у Гродне булачнай можна пакаштаваць традыцыйную выпечку розных краін

Побач з навінкамі меню застануцца і тыя дэсерты, што гатавалі тут раней. Сярод іх — птушынае малако, эстэрхазі, ню-ёркскі чызкейк ды іншыя. Таксама ў булачнай прапануюць набыць печыва ці пірожныя на развес.

І хруст французскай булкі. У першай у Гродне булачнай можна пакаштаваць традыцыйную выпечку розных краін

Чай пад WiFi і кава ў дарогу

Чай ці каву можна узяць з сабой ці пасядзець за столікамі і пачаставацца свежай выпечкай на месцы. WiFi і фонавая музыка дапамогуць пабавіць час.

І хруст французскай булкі. У першай у Гродне булачнай можна пакаштаваць традыцыйную выпечку розных краін

Працаваць булачная будзе ад 8.00 да 23.00. У апошнія некалькі гадзін працы набыць выпечку можна будзе са зніжкай 15-20%.

І хруст французскай булкі. У першай у Гродне булачнай можна пакаштаваць традыцыйную выпечку розных краін